Па версіі ДАІ, Alfa Romeo рухалася па Карастаянавай (з боку вуліцы Някрасава), кіроўца хацеў павярнуць налева на вуліцу Арлоўскую, але завяршыць манеўр яму не ўдалося. У гэты момант па Арлоўскай рухалася таксі. Траекторыі двух машын сышліся ў адной кропцы. Са словаў відавочцаў, кіроўца маршруткі рухаўся на забараняльны сігнал святлафора. У выніку сутыкнення маршрутка перакулілася і загарадзіла праезд па Арлоўскай у абодва бакі. У аварыі пацярпелі шэсць чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?