Яго адкрыццё прымеркавалі да Дня гораду, паведамляе Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне. Найбольш адметная пабудова ў парку — скульптурна-фантанны комплекс. На ім зараз завяршаюць работы і на свята гораду там пусцяць ваду. У перспектыве фантан будзе дадаткам да музею Вялікай Айчыннай вайны, які пабудуюць праз год.

Скульптурна-фантанны комплекс «Перамога» — гэта фантан з элементамі мемарыяла. Гэта выява паходні, вакол якой ляжаць 53 гранітныя камяні, па колькасці дывізіяў, што вызвалялі Беларусь ад захопнікаў. Ушанаванне памяці ахвяраў вайны ў ім важная, але другасная функцыя, лічаць аўтары фантану «Перамога».

Ад фантана будзе ісці падсветка, прадугледжваюць нават музычнае суправаджэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?