10 верасня ў 21.55 Першы канал і спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь-ТБ» у прамым эфіры пакажуць фінал рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Песня для «Еўрабачання», у якім возьмуць удзел 11 юных выканаўцаў.

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, пераможца конкурсу атрымае права прадстаўляць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010», які пройдзе 20 лістапада ў Мінску.

Фінальны гала-канцэрт нацыянальнага адбору традыцыйна арганізаваны па прынцыпе міжнароднага конкурсу. Выступленні ўдзельнікаў будуць ацэньваць прафесійнае журы і гледачы (50% на 50%). Пасля падліку галасоў юныя вядучыя са студый рэгіянальных тэлерадыёкампаній у прамым эфіры назавуць лідараў галасавання ў кожнай з абласцей Беларусі.

У адпаведнасці з лёсаваннем удзельнікі выступяць у наступным парадку: 1 — Магамед Асланаў з песняй «Збяром вакол сяброў» (Гродна), 2 — Ягор Чарноў з песняй «Lady Вясна» (Магілёў), 3 — Яна Канаплянік з кампазіцыяй «Фарбы лета» (Мінск), 4 — Ягор Шаранкоў з песняй «Я так хачу танцаваць!» (Светлагорск), 5 — Крысціна Сайко з кампазіцыяй «Рабі як я» (Гродна), 6 — Крысціна Святлічная з песняй «Спявай!» (Мінск), 7 — Данііл Казлоў з кампазіцыяй «Музыкі святло» (Жабінка), 8 — Лідзія Заблоцкая з песняй «Прывітанне» (Магілёў), 9 — Юлія Атрошчанка з кампазіцыяй «Купала» (Мазыр), 10 — Эвеліна Лашук з песняй «Дзядуляў хіт» (Мінск). Апошні нумар у Аляксандры Стэльмах з Гродна, якая выступіць на конкурсе з кампазіцыяй «Ты і я».

Гледачоў фінальнага гала-канцэрта чакае некалькі сюрпрызаў. Беларускія канкурсанты дзіцячага «Еўрабачання» мінулых гадоў — Ксенія Сітнік, Андрэй Кунец, Аляксей Жыгалковіч, Юра Дземідовіч і іншыя — выканаюць свае конкурсныя кампазіцыі дуэтам з прафесійнымі беларускімі музыкантамі. Акрамя таго, фіналісты конкурсу гэтага года праспяваюць агульную кампазіцыю, напісаную спецыяльна для шоу юным аўтарам Кірылам Ермаковым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?