Папесціць каханага, узмацніць жаданне фізічнай блізкасці, атрымаць задавальненне ад таго, што мужчына увесь у вашай уладзе — можна дамагчыся ўсяго гэтага адначасова і амаль адным дотыкам.

Эратычны масаж

Нават самым моцным мужчынам часам хочацца скласці з сябе паўнамоцтвы лідэра. Мэта масажу — зняць напружанне, стому і падагрэць сэксуальнасць, таму ваша задача — нягледзячы на спробы партнёра павярнуць парцэс на звыклыя «эратычныя рэйкі» як мага хутчэй давесці пачатае да канца. Прапануйце любімаму пагуляць у гульню «без рук» і папярэдзьце аб тым, што ён не мае права датыкацца да вас да таго часу, пакуль вы яму не дазволіце.

Для таго, каб масаж нагадваў любоўныя перамовы, а не лекарскі агляд, здыміце ўсю вопратку самі і папрасіце каханага зрабіць тое ж самае. Камфортная тэмпература ў пакоі (дотыкі ледзяных пальцаў і мурашы мала каго ўзбуджаюць), адсутнасць знешніх раздражняльнікаў (тэлефоны і інтэрнэт лепш адключыць) — вось ўмовы поспеху вашай сэксуальнай правакацыі. Прыцемкі, свечкі, шум вадаспаду або мора, шчабятанне птушак запісаныя на дыск — па жаданні.

Уважліва пастаўцеся да выбару масажнага алею

Па-першае, высветліце, ці няма ў каханага алергіі на нейкія пахі, калі вы да гэтага часу яшчэ гэтага не высветлілі. Па-другое, абавязкова паспрабуйце алей на смак, бо ў эратычным масажы выкарыстоўваюцца не толькі рукі, але і вусны. Масла можна купіць, а можна стварыць уласную эратычную кампазіцыю, дадаўшы ў любы раслінны алей пару кропель араматычнага.

Асноўнае правіла: эратычны масаж выконваецца некалькі інакш, чым агульны. Ніякіх інтэнсіўных паляпванняў, прыціскаў, энергічных пагладжванняў. Рухі павінны быць лёгкімі, пяшчотнымі і, самае галоўнае, рытмічнымі.

Галава

1) Сядзьце ззаду партнёра. Пацярыце далоні — адчуйце, як па іх расцякаюцца цяпло і энергія. Затым пакладзеце іх на лоб каханага.

2) Пакладзіце левую руку на правую і пачынайце лёгенька ціснуць на лоб. Пры гэтым павольна лічыце да 10 і паступова ўзмацняйце ціск. Прыбярыце рукі на пару секунд і паспрабуйце тое ж самае яшчэ раз.

3) Зараз пераходзіце да масаж скуры галавы — спачатку выконвайце яго далонямі, затым кончыкам пальцаў (напрамак руху ад лініі росту валасоў да патыліцы). Можна перабіраць яго валасы і нават лёгенька пацягнуць за асобныя пасмы, толькі ласкава.

4) Завяршайце масаж галовы, далікатна дакрануўшыся вуснамі да яго макаўкі.

Жывот

1) нанясіце на рукі масла для масажу, сагрэйце яго ў далонях, слізгайце далонямі па ўсёй паверхні яго цела, зверху ўніз, да сцёгнаў.

2) Затым лёгкімі кругавымі рухамі масіруйце вобласць жывата, уключаючы ніз. Дражнячы каханага ні ў якім разе не дакранайцеся да яго сябра.

3) Цяпер паспрабуйце пункты 1 і 2, толькі выкарыстоўвайце замест рук вусны альбо грудзе.

Спіна

1) Галоўнае правіла — не нашкодзіць! Ніякага моцнага ціску на тыя ўчасткі спіны, дзе скура тонкая і праступаюць рэбры, а вобласць пазваночніка лепш наогул абыйсці бокам. 2) Папрасіце каханага перавярнуцца на жывот. Пакладзіце рукі на ягадзіцы партнёра, павольна рухайцеся спачатку ўверх, а потым уніз ўздоўж пазваночніка.

3) Кругавымі рухамі масіруйце спіну зверху ўніз. Спачатку выконвайце рухі рукамі, затым вялікімі пальцамі, потым кончыкамі пальцаў. Ягадзіцам асаблівая ўвага, тут можна дзейнічаць больш інтэнсіўна.

4) Цяпер прайдзіце да вельмі інтымнага участку, які знаходзіцца паміж анусам і машонкай. Нагадваем — мужчынскую годнасць па-ранейшаму абыходзіць бокам!

Можна «апусціцца» яшчэ ніжэй і памасіраваць унутраную паверхню сцёгнаў. Тыльным бокам далоняў правядзіце па спіне партнёра ўверх, потым уніз.

Затым дасягніце максімальнага кантакту целаў, у залежнасці ад вашай фізічнай формы і габарытаў — уладкуйцеся зверху (у гэтым выпадку лепш абапірацца на рукі па баках ад цела партнёра) ці папрасіце яго павярнуцца на бок і прыцісніцеся ўсе целам да спіны. І ў тым, і ў іншым выпадку пастарайцеся сканцэнтравацца на дыханні каханага і падстройцеся пад яго — дыхайце адначасова з ім, у тым жа тэмпе.

Заканчэннем «сеансу» можа стаць пяшчотнае пакусванне мочак вушэй, задняй паверхні шыі, локцевых згібаў, саскаў — калі ёсць жаданне «пахуліганіць». Пасля пакусвання падыхайце цёплым паветрам на ўсе пералічаныя адчувальныя месцы. Затым можна правесці языком «дарожку» ад пупа ўніз — да самага чэлеса. Зрэшты, далейшае развіццё падзей ужо не эратычны масаж, а зусім іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?