Прырост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года склаў 6,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам пры гадавым прагнозе 11–13%. У студзені-ліпені прырост склаў 7%.

Пры гэтым аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці павялічыўся на 0,1% супраць 8,4% у студзені-ліпені (прагноз на год 10–11%). Намалот зерня ў першапачаткова апрыходаванай вазе ў сельскагаспадарчых арганізацыях скараціўся на 19,9% (да 6 млн. 658,3 тыс. тон). Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе гаспадаркамі ўсіх катэгорый павялічылася на 5,3%, вытворчасць малака — на 0,6%, яек — на 3,1%.

Прадукцыі прамысловасці выпушчана больш на 9,8% (у студзені-ліпені — на 9,6%; гадавы прагноз 10–12%), спажывецкіх тавараў — на 12%, у тым ліку харчовых — на 11,1%, нехарчовых — на 13,6%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 6,3% (у студзені-ліпені — 5%; гадавы прагноз 23–25%). Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 756,8 тыс. кв. метраў жылля (на 7% больш за леташні), у тым ліку 1 млн. 19,4 тыс. у сельскіх населеных пунктах (на 2% менш).

Аб’ём грузаперавозак узрос на 11,9%, рознічны тавараабарот — на 15,7%.

Спажывецкія цэны выраслі ў жніўні на 0,6%, з пачатку года — на 5,1%.

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных склала 38,6 тыс. — на 13,4% менш за леташні ўзровень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?