У нядзелю, 12 верасня, у матчы 4-га тура англійскай футбольнай прэм’ер-лігі, «Бірмінгем Сіці» згуляў унічыю на сваім полі з «Ліверпулем» — 0:0.

Аляксандр Глеб, які пры канцы жніўня быў аддадзены «Барселонай» у арэнду «Бірмінгему», у матчы ўдзелу не браў. Ён атрымаў траўму ў матчы нацыянальнай каманды супраць зборнай Румыніі 7 верасня.

«Бірмінгем» цяпер дзеліць 5–7 месцы з «Фулхэмам» і «Астан Вілай». Усе клубы маюць па шэсць пунктаў, але «АВ» мае на гульню меней, у панядзелак гэты другі клуб з Бірмінгема гуляе са «Сток Сіці».

У «Бірмінгема» адна перамога і тры нічыі, баланс мячоў 6–5.

У наступным туры новы клуб Аляксандра Глеба згуляе 18 верасня ў гасцях з «Уэст Бромвічам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?