15 верасня у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачнуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня бібліятэк.
Святкаванне Дня бібліятэк — знамянальная падзея ў жыцці нашай краіны, якая сведчыць пра ўвагу дзяржавы і грамадства да бібліятэк як да найважнейшага элемента інфармацыйнай прасторы. Свята бібліятэчнай культуры адзначаецца ў нашай краіне з 2001 г. згодна з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога быў прызначаны Дзень бібліятэк — 15 верасня. Гэта дата была выбрана невыпадкова: 15 верасня 1922 г. лічыцца днём заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўзначальвае бібліятэчную сістэму рэспублікі і з’яўляецца ўніверсальнай навуковай бібліятэкай, рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам. Святочныя мерапрыемствы традыцыйна пачнуцца з урачыстасці, прысвечанай Дню бібліятэк, што адбудзецца 15 верасня, а 12-й гадзіне на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі каля помніка Ф. Скарыну. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы культуры і бібліятэчнай справы, прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі, запланаваны таксама тэатралізаваныя і харэаграфічныя нумары.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?