«На бітву да Грунвальду ішлі віленцы, палачане, новагародцы, віцябляне, гродзенцы, магіляўчане, пінчукі, а з бітвы вярталіся беларусы. Нішто так не аб'ядноўвае людзей, як перамога ...»

Падзея, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, карэнным чынам змяніла сярэднявяковую Еўропу. Войска беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў і расейцаў разграміла пад Грунвальдам войска тэўтонскіх рыцараў. Гэта бітва стала адной з самых слаўных старонак нашага мінулага і вызначыла далейшы ход гісторыі на шматлікія стагоддзі.

У Светлагорску адбудзецца фотавыстава «Успамiн пра Грунвальд». Выстава «Шлях на Грунвальд» - гэта спроба рэстаўраваць тыя далёкія і вялікія падзеі праз фантазіі фотамастакоў. Выстава праходзіць у рамках выставачнага праекта, прысвечанага 50-годдзю Народнага фотаклуба «Мiнск» і ў рамках святкавання дня горада Светлагорска.

Аўтары: Аляксандр Валадзько, Аркадзь Бірылка, Артур Гапановіч, Віталь Раковіч, Канстанцін Мельнік, Максiм Анiн, Святлана Кандыбовiч, Уладзімір Бутурля.

Дзіцячая мастацкая школа, г. Светлагорск, м-н «Юбілейны», 1-б. Гадзіны працы: панядзелак - суббота: 09.00-19.00, выхадны - нядзеля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру