Беспрацоўная жанчына 1956 года нараджэння засталася без ног, трапіўшы пад камбайн на кукурузным полі пад Салігорскам.
Як
У Салігорскай цэнтральнай райбальніцы дактарам прыйшлося ампутаваць пацярпелай абедзве галёнкі. Цяпер жанчына ў стане траўматычнага шоку знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.
Паводле слоў Навіцкага, падобныя здарэнні адбываюцца ў Беларусі штогод. Іх ахвярамі становяцца людзі, якія крадуць кукурузу на калгасных палях, у асноўным пенсіянеры або асобы ў стане алкагольнага ап’янення.