12 верасьня зь Менскага ізалятару часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна вызвалілі пяцёх моладзевых актывістаў, затрыманых 3 верасьня ў ходзе расьсьледаваньня інцыдэнту каля расейскай амбасады ў Менску.

На волю выйшлі Антон Лапцёнак, Ігар Багачак, Сяргей Слюсар, Валерыя Хоціна і Аляксей Жынгароўскі. Нікому з арыштаваных ніякіх абвінавачаньняў не было прад’яўлена, паведамляе інтэрнэт рэсурс «Беларуская Індымедыя».

Паводле зьвестак зь інтэрнэту, пад арыштам застаюцца Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч, якія былі затрыманыя 3 верасьня, а таксама затрыманыя 8 верасьня Тацяна Семянішчава, Уладзімір Валодзін і Аляксандр Бугаёў. Аляксандра Францкевіча, які прызнаўся ў нападзе на міліцэйскі пастарунак, перавялі ў Салігорск. 14 верасьня яго справу павінны перадаць у пракуратуру.

У МУС зьвесткі пра вызваленьне пяцёх моладзевых актывістаў, якіх правяралі па справе, не камэнтуюць. Раней у прэсавай службе МУС казалі, што затрыманыя 7 грамадзянаў правяраюцца на датычнасьць да нападу на філіял «Беларусбанку» і «Дома прафсаюзаў» 30 красавіка.

Актывіст «Правага альянсу» Ігар Чапіга застаецца пад вартай да 14 верасьня, паведаміў Юрась Карэтнікаў. Нагадаем, Ігар Чапіга быў затрыманы 8 верасьня, яго правярабць на датычнасьць на дападу на ізалятар на Акрэсьціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?