Пракуратура Мсціслаўскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі 29-гадовага жыхара вёскі Шамава.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, у мінулыя выхадныя малады чалавек дапамагаў аднавяскоўцу разворваць зямельны ўчастак. Кіруючы плугам, у які быў запрэжаны конь, у нейкі момант вясковец упаў. Спужаная жывёла памчала. Спрабуючы яе спыніць, мужчына трапіў пад плуг, атрымаў траўму брушной поласці, ад чаго памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?