Пры неабходнасці другі тур прэзідэнцкіх выбараў можа прайсці 26 снежня, паведаміла 14 верасня журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, парламент прыняў рашэнне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў на 19 снежня 2010 года.

Ярмошына патлумачыла, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, другі тур павінен прайсці не пазней чым праз два тыдні пасля першага. «Гэта дазваляе пазбегнуць прызначэнне другога тура на навагоднія святы», — сказала Ярмошына.

Гаворачы пра дату прэзідэнцкіх выбараў, Ярмошына назвала яе «прагназаванай нечаканасцю». Яна паведаміла, што разглядаліся тры варыянты даты: 12 снежня, 19 снежня і 6 лютага. «Снежань — добры месяц для правядзення выбараў», — лічыць яна.

Ярмошына таксама паведаміла, што ў бюджэце на гэты год прадугледжана 37 млрд. рублёў на правядзенне двух тураў выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?