Радзімай каларадскага жука з’яўляецца не штат Каларада, а Санорская заагеаграфічная падвобласць на паўночным усходзе Мексікі. У сярэдзіне ХІХ ст. пачалося паступовае пранікненне жука з Мексікі на поўнач.

 Каларадскі жук, выгляд у профіль.

Каларадскі жук, выгляд у профіль.

Першыя сур'ёзныя пашкоджанні бульбы каларадскім жуком былі адзначаныя ў 1855 г. у штаце Небраска, але сваю назву ён атрымаў пасля таго, як у 1859 г. з'явіўся на бульбяных палях штата Каларада. Нягледзячы на ўсе меры перасцярогі, новыя шкоднікі хутка распаўсюдзіліся па Паўночнай Амерыцы, а ў 1876-77 гг. з грузамі на параходзе пераплылі Атлантычны акіян і ўпершыню з'явіліся ў Еўропе, у ваколіцах Ляйпцыга.

Пасля гэтага каларадскага жука яшчэ некалькі разоў завозілі ў Еўропу, але яго ачагі своечасова знішчаліся, пакуль у 1918 г., падчас Першай сусветнай вайны, яму не ўдалося «замацавацца» ў раёне Бардо (Францыя). Адсюль жук пачаў пераможнае шэсце па краінах Еўропы, не патрапіўшы толькі ў Вялікабрытанію, дзе ён трапляецца, але досыць рэдка.

У канцы 1940-х жук дасягнуў межаў СССР. Першыя яго ачагі на тэрыторыі СССР былі знойдзеныя ў Львоўскай вобласці Украіны ў 1949 г.

Затым у 1953 г. ён з'явіўся адначасова ў Калінінградскай, Валынскай, Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях.

Ці не з амерыканскімі дэсантамі ён сюды трапіў? : )

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?