Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў у размове з карэспандэнтам «НН» пацвердзіў свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

«Рашэнне не змяняў. У выбарах буду ўдзельнічаць. Больш поўная заява будзе зробленая на гэтым тыдні», — кажа А.Саннікаў.

Андрэй Саннікаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моваў. Прафесійны дыпламат, мае ранг пасла. У 1995‑1996 гадах Саннікаў — намеснік міністра замежных спраў Беларусі. Адзін з заснавальнікаў «Хартыі‑97» і «Еўрапейскай Беларусі» — грамадзянскіх ініяцыятываў, апазіцыйных Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?