Лістаўніца ў Акопах, бліз хутару,
што належаў Купалавай сям’і.
Фота Андрэя Лянкевіча
❏
Чарговы падпольны канцэрт у адным зь менскіх клюбаў. Іграе гурт «Срэбнае вясельле». Такія мерапрыемствы варта наведваць, калі хочаш пакаштаваць сапраўднага андэграўнду. Памяшканьне — былая банкетная заля з банкетнаю ж апаратураю. Ніякіх шыльдаў. Сьвятла амаль няма. Заля поўная тынэйджараў. Тыя, хто спазьніўся на тэатралізаваную частку (вакалістка гурту паказвала лялечны спэктакль), ня здолеў уціснуцца ў дзьверы. Кожная песьня ідзе на «ўра», энэргетыка шыбае цераз край.
Фота Андрэя Лянкевіча
❏
Вадохрышча 2006 году было самым халодным за сто гадоў.
Фота Андрэя Лянкевіча