Дзяржаўная статыстыка паведамляе пра наяўнасьць у Беларусі 3 млн. кампутараў. У той жа час, база зьвестак РУП «Белтэлекам» ўтрымлівае 3,5 мільёна плацельшчыкаў рахункаў за карыстаньне беспарольным доступам у інтэрнэт. Сыстэма «Акавіта» вызначае 1 мільён карыстальнікаў, якія наведваюць беларускія сайты.

Узровень пранікненьня інтэрнэту на Захадзе ацэньваецца па розных краінах у 53-83%. У Расеі гэты паказьнік складае 17%. Пры гэтым у Маскве інтэрнэтам карыстаецца 70% моладзі. Для Менску справядлівая такая самая справавая ацэнка папулярнасьці сеціва ў маладой аўдыторыі, як і для Масквы. Спаміж расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў у найпапулярнейшай тройцы – Yandex.ru, Rambler.ru і Mail.ru. Лідэрам сярод айчынных рэсурсаў застаецца Tut.by.

Што да ацэнкі агульнай колькасьці інтэрнаўтаў у Беларусі, то тут статыстыка розная. Рэспубліканскія статыстычныя дадзеныя сьведчаць, што ў Беларусі 3 мільёны кампутараў. У той самы час, база зьвестак «Белтэлекаму» ўтрымлівае 3,5 мільёна плацельшчыкаў рахункаў за карыстаньне беспарольным доступам у інтэрнэт. Сыстэма «Акавіта» вызначае 1 мільён карыстальнікаў, якія наведваюць беларускія сайты. А красавіцкія зьвесткі дасьледніцкай кампаніі МАСМІ гавораць пра 33% жыхароў абласных цэнтраў Беларусі ў веку 16-64 гадоў, якія карыстаюцца інтэрнэтам.

Колькасны склад мужчын і жанчын сярод беларускіх інтэрнаўтаў практычна зраўнаваўся. А вось даўняя заканамернасьць наведваньняў «чым даражэй для індывідуума абыходзіцца інтэрнэт, тым радзей ён там бывае» засталася праўдзівай і да сёньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?