На паседжаньні сталага сэмінару для дэпутатаў парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі, якое праходзіла ў расейскім Растове 12 кастрычніка, дэпутат дзярждумы РФ і сябра парлямэнцкай камісіі саюзнай дзяржавы па эканамічнай палітыцы Анатоль Локаць абнародаваў сакрэтны ліст Мінэканомразьвіцьця РФ, які загадвае рэгіёнам Расеі абмежаваць гандаль таварамі беларускага імпарту нібыта ў сувязі з дыскрымінацыяй расейскіх тавараў на рынках Беларусі.

Ліст Сяргея Шаронава (намесьніка кіраўніка Мінэканомразьвіцьця РФ Германа Грэфа) які патрапіў у адміністрацыі суб’ектаў РФ яшчэ ўлетку, стаўся поўнай неспадзяванкай для парлямэнтараў.

Паводле Regnum.ru

Расея абмяжоўвае доступ беларускіх тавараў на свой рынак

Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі ад Камуністычнай партыі, сябра камісіі парлямэнцкага сходу Саюзнай дзяржавы ў справах эканамічнай палітыкі Анатоль Локаць у Растове-на-Доне абнародаваў сакрэтны ліст Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі, які датычыць Беларусі. Ліст прадпісвае рэгіёнам абмежаваць імпарт беларускіх тавараў на свае тэрыторыі у зьвязку з дыскрымінацыяй расейскіх тавараў на рынку Беларусі.

Ліст, падпісаны намесьнікам міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі статс-сакратаром Андрэем Шаронавым яшчэ 14 ліпеня, паступіў у адміністрацыі суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. У лісьце зазначаецца: «Аналіз заканадаўства і нарматыўных актаў Беларусі выявіў, што да расейскіх пастаўшчыкоў прымяняюцца дыскрымінацыйныя захады пры разьмяшчэньні заказаў на пастаўкі тавараў, работ і паслуг. З мэтай усталяваньня ўмоваў допуску тавараў, якія паходзяць з Рэспублікі Беларусь, Мінэканомразьвіцьця прапануе не дапускаць беларускіх пастаўшчыкоў (выканаўцаў) пры разьмяшчэньні заказаў на пастаўку тавараў».

Да ліста прыкладзены сьпіс такіх тавараў: мэбля, сантэхніка, керамічная плітка, мясныя, садавіна-гароднінныя кансэрвы, сынтэтычныя мыйныя сродкі… Акрамя таго міністэрства просіць абласныя адміністрацыі выказацца, якія яшчэ беларускія тавары можна было б вывесьці з льготнага «нацыянальнага рэжыму» падаткаабкладаньня.

Адна з расейскіх абласьцей у адказ ужо накіравала ў Маскву свае прапановы наконт абмежаваньня доступу беларускіх тавараў на свой рынак. Копія гэтага дакумэнту, а пазьней і сам ліст Шаронава трапілі ў Дзярждуму. Дакумэнты выклікалі абурэньне прадстаўнікоў левых фракцыяў.

Дэпутат Анатоль Локаць, які распаўсюдзіў дакумэнт, расцаніў гэтыя дзеяньні ўраду РФ як эканамічны ціск на Беларусь:

(Локаць: ) «І мы мардуем, я другога слова не знаходжу, мы мардуем свайго саюзьніка, то па цэнах на энэрганосьбіты, якія прапануецца ўзьняць больш чым у 4 разы, амаль што ў 5 разоў…То з таварамі. Такое ўражаньне, што ва ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі ёсьць людзі, якія не зацікаўленыя ў стварэньні адзінай дзяржавы».

Спадар Локаць лічыць гэты ціск адным з крокаў, накіраваных на рэалізацыю жаданьня ўраду Расеі ўзяць пад свой кантроль «Белтрансгаз».

(Локаць: ) «Расейскі бок пачынае такія спэкулятыўныя захады прымяняць, такія сур’ёзныя рычагі, якія могуць паставіць на калені ўсю эканоміку Беларусі».

Спадар Локаць перакананы, што гэты ціск на Беларусь ударыць бумэрангам і па Расеі, якая імпартуе шмат беларускіх камплектуючых. Паводле Анатоля Локаця, фракцыя КПРФ у Дзярждуме будзе ініцыяваць разгляд гэтых дзеяньняў Мінэнканомразьвіцьця на паседжаньні, накіруе адпаведны запыт ва ўрад. Беларускія дэпутаты выказалі гатоўнасьць зьвярнуцца ў свой урад з запытам адносна дыскрымінацыі расейскіх тавараў, пра што гаворыцца ў лісьце Шаронава.

Міністэрства замежных справаў Беларусі ня мае зьвестак пра магчымае абмежаваньне рэгіёнамі Расеі аб’ёмаў беларускага імпарту, -- паведаміў Інтэрфаксу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў. «МЗС пра гэта нічога не вядома. Камэнтаваць нейкія чуткі мы ня можам», – заявіў ён.

Паводле «Радыё Свабода»

Узмацненьне рэпрэсій супраць апазыцыі можа тлумачыцца чаканьнем цяжкай зімы і расейскага ціску

На паседжаньні сталага сэмінару для дэпутатаў парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі, якое праходзіла ў расейскім Растове 12 кастрычніка, дэпутат Думы ад Кампартыі Анатоль Локаць абнародаваў сакрэтны ліст Мінэканомразьвіцьця Расеі, які загадвае рэгіёнам Расеі абмежаваць гандаль таварамі беларускага імпарту нібы ў сувязі з дыскрымінацыяй расейскіх тавараў на рынках Беларусі.

Ліст, падпісаны намесьнікам міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі статс-сакратаром Андрэем Шаронавым яшчэ 14 ліпеня, паступіў у адміністрацыі суб’ектаў РФ. У лісьце зазначаецца: «Аналіз заканадаўства і нарматыўных актаў Беларусі выявіў, што да расейскіх пастаўшчыкоў прымяняюцца дыскрымінацыйныя захады пры разьмяшчэньні заказаў на пастаўкі тавараў, работ і паслуг. З мэтай усталяваньня ўмоваў допуску тавараў, якія паходзяць з Рэспублікі Беларусь, Мінэканомразьвіцьця прапануе не дапускаць беларускіх пастаўшчыкоў (выканаўцаў) пры разьмяшчэньні заказаў на пастаўку тавараў».

Да ліста прыкладзены сьпіс такіх тавараў: мэбля, сантэхніка, керамічная плітка, мясныя, садавінна-гароднінныя кансэрвы, сынтэтычныя мыйныя сродкі… Акрамя таго, Міністэрства просіць абладміністрацыі выказацца, якія яшчэ беларускія тавары можна вывесьці з ільготнага «нацыянальнага рэжыму» падаткаабкладаньня.

Дакумэнты выклікалі абурэньне прадстаўнікоў левых фракцыяў. Дэпутат Локаць расцаніў дзеяньні ўраду Расеі як эканамічны ціск на Беларусь: «Мы мардуем свайго саюзьніка, то па цэнах на энэрганосьбіты, то з таварамі».

Сп.Локаць лічыць ціск адным з крокаў, накіраваных на рэалізацыю жаданьня ўраду Расеі ўзяць пад кантроль «Белтрансгаз».

Фракцыя КПРФ у Думе, што мае цесныя сувязі з адміністрацыяй А.Лукашэнкі і лабіруе яе інтарэсы, мае ініцыяваць разгляд гэтых дзеяньняў Мінэканомразьвіцьця.

Прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў адмовіўся камэнтаваць: «МЗС пра гэта нічога не вядома. Камэнтаваць нейкія чуткі мы ня можам», – заявіў ён.

Калі вярстаўся нумар, з Расеі прыйшла інфармацыя, што намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця Шаронаў урэшце зьняпраўдзіў інфармацыю дэпутата Локаця. Зь ягоных словаў, гаворка ішла толькі пра закуп тавараў «на бюджэтныя сродкі». «Ніякіх іншых абмежаваньняў няма. Любы ўдзельнік можа купляць тое, што купляў, ніякіх дадатковых абмежаваньняў – ні мытных, ні квотных – няма», – сказаў ён.

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0