17-19 верасня 2010 года ў Літве пройдуць Дні культуры Беларусі. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў, прадстаўнікі міністэрстваў культуры дзвух краін на чале з міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам і міністрам культуры Літоўскай Рэспублікі Арунасам Гелунасам. Усяго ў складзе беларускай дэлегацыі каля 170 чалавек.

Запланаваныя наступныя мерапрыемствы: адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 170-годдзя са дня нараджэння вядомага паэта і пісьменніка, адваката Францішака Багушэвіча, адкрыццё выставы “Іван Хруцкі ў дыялогу культур”, якая прысвечана 200-годдзю са дня нараджэння Івана Хруцкага, канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам А.Анісімава,

паказ спектакляў “Пінская шляхта” па матывах Дуніна-Марцінкевіча і “Translation” па матывах твора Б.Фрыела Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, свята беларускай песні з удзелам самадзейных калектываў беларускай дыяспары і прафесійнага творчага калектыву з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?