Google у бліжэйшы час запусціць сацыяльную сетку Google Me, элементы якой будуць дададзеныя ў асноўныя сэрверы кампаніі. Пра якія менавіта сэрверы ідзе гаворка, кіраўніцтва Google пакуль не паведамляе.

Новая сацыяльная сетка хутчэй за ўсё стане галоўным канкурэнтам Facebook, у якім зараз зарэгістравана больш за 500 мільёнаў карыстальнікаў.

Гэта будзе ўжо не першая спроба Google стварыць сацыяльную сетку — напрыклад, сетка Orkut налічвае 100 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў і карыстаецца папулярнасцю ў Індыі і Бразіліі. Ці зможа новая сетка «адбіць» аўдыторыю Facebook — пакуль невядома, але кіраўніцтва хутчэй за ўсё разлічвае менавіта на гэта. Такім жа чынам тэлефанія ад Google павінна знізіць папулярнасць праграмы skype.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?