Грузінскія студэнты ў Маскве атрымалі папярэджаньне: устрымацца ад прагулак і наведваньня грамадзкіх месцаў. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Самая вялікая колькасьць маладых людзей з грузінскім грамадзянствам навучаецца ў Расейскім унівэрсытэце дружбы народаў – 70 чалавек.

Як паведаміў прэзыдэнт зямляцтва Грузіі РУДН Нукры Нодзія, да апошняга моманту ВНУ прытрымліваецца заяўленай устаноўкі «на дружбу маладых людзей усіх нацыянальнасьцяў» – між студэнтаў няма ніякіх сутычак і канфліктаў.

Але за межамі РУДН сытуацыя горшая. Міліцыя пачала часьцей правяраць дакумэнты ў «нярускіх» маладых людзей. Каб адкупіцца, яны перадаюць «вартаўнікам парадку» даволі значныя сумы, інакш атрымліваюць у пашпарт штамп пра дэпартацыю з Расеі, прычым гэта адбываецца нават у тым выпадку, калі дакумэнты ў ідэальным парадку.

Каб унікнуць падобных інцыдэнтаў выкладчыкі праводзяць з грузінскімі студэнтамі спэцыяльныя гутаркі. Іх вельмі просяць устрымацца ад прагулак па горадзе, знаёмінаў зь дзяўчынамі, наведваньняў клюбаў ды іншых грамадзкіх месцаў, прынамсі пару тыдняў, пакуль хоць крыху аціхне гістэрыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?