У мінскай ратушы сёння прайшло лёсаванне матча плэй-оф Кубка Дэвіса (1-я група Еўра-Афрыканскай зоны) Беларусь — Славакія, які пройдзе ў Мінску з 17 па 19 верасня.

Літаральна за паўгадзіны да пачатку лёсавання капітан беларускай дружыны Аляксандр Швец вырашыў зрабіць адразу дзве замены — замест заяўленых раней Ягора Герасімава і Аляксандра Бурага ў каманду ўключаныя Сяргей Бетаў (422-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Андрэй Васілеўскі (720).

Такім чынам, у выніку лёсавання першымі 17 верасня а 10.00 на адкрыты корт сталічнага Палаца тэніса выйдуць першы нумар беларусаў Уладзімір Ігнацік (160-ы) і другая ракетка славакаў Марцін Кліжан (255). Следам за імі згуляюць другі нумар гаспадароў Сяргей Бетаў (422-й) і першая ракетка славакаў Лукаш Лацка (76).

У суботу адбудзецца парная сустрэча — Максім Мірны і Уладзімір Ігнацік сустрэнуцца з Міхалам Мерціньякам і Філіпам Полашакам. У заключны дзень спаборніцтваў, 19 верасня, пройдуць яшчэ дзве адзіночныя сустрэчы: Уладзімір Ігнацік — Лукаш Лацка і Сяргей Бетаў і Марцін Кліжан.

Усе тры дні гульні будуць пачынацца, а 10-й, уваход для гледачоў вольны. Пераможца матчу захавае месца ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны, а прайграў апусціцца ў 2-ю групу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?