Між тым цэны газу для Еўропы практычна не зменяцца.

Цана прыроднага газу для Беларусі з пачатку 2011 года складзе каля $250 за тысячу кубаметраў у залежнасці ад ваганняў цаны на нафту, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў газавай галіне.

«У пачатку 2011 года цана імпарту газу можа вырасці прыкладна да ўзроўня $250 за тысячу кубаметраў, зыходзячы з формулы цэнаўтварэння, ваганняў цаны на нафту і скасавання паніжальнага каэфіцыенту», - сказала крыніца.

Такім чынам,

у параўнанні з чаканай сярэднегадавой цаной 2010 года ($186 за тысячу кубоў — «Інтэрфакс»), цана з пачатку 2011 года для Беларусі вырасце прыкладна на 35% у выпадку захавання кантрактных умоў і пралангацыі адмовы расейскага боку ад збірання экспартных мытаў на газ пры яго пастаўках у Беларусь.

Варта адзначыць, што гэта будзе яўна палітычнае павышэнне, бо цана газу на еўрапейскіх рынках практычна не зменіцца. Яна прывязаная да цаны нафты, а тая вырасла за год нязначна. У той жа час варта адзначыць, што гэтым цана газу для Украіны і Беларусі проста выраўняецца. Рэч у тым, што раней Расія пастаўляла газ братняму аўтарытарнаму рэжыму па льготных тарыфах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?