«Канікулы спадара Юло», НТВ, 17.10
Францыя, 1953, рэж. Жак Таці
Дзівак Юло прыяжджае ў Брэтонь адпачыць – і праз сваю нязграбнасьць усяляк перашкаджае курортнікам.
Намінацыя на «Оскар» за сцэнар.
«Олдбой», «Першы» (БТ), 22.25
Паўдзённая Карэя, 2003, рэж. Парк Чан Вук
Псыхалягічны трымценьнік
Чалавека скрадаюць і 15 гадоў трымаюць у няволі. Потым нечакана вызваляюць. Герой апантаны нянавісьцю – і жадае даведацца праўду.
Крывава-паэтычная звышжорсткая харэаграфія ад Парк Чан Вука. Прыз на Канскім фэсьце з рук Квэнціна Таранціна.