Звычайна кіраўнік перадвыбарнага штаба кандыдата — асоба вядомая. Уладзімір Някляеў пайшоў іншым шляхам. Кіраўніком ягонага выбарчага штаба стаў чалавек, мала каму вядомы нават у палітычных колах, Андрэй Дзмітрыеў.

Такое рашэнне было прынята на сходзе кампаніі «Гавары праўду!». Кандыдатуру Дзмітрыева падтрымала большасць актывістаў. «Каманда патэнцыйнага кандыдата да выбараў цалкам гатова, у спісе ініцыятыўнай групы налічваецца ўжо 1300 чалавек і ён будзе пашырацца», — праінфармаваў Андрэй Дзмітрыеў

— Сёння мы цалкам падрыхтаваны да выбараў. На сёння нашы актывісты проста падалі свае даныя, гэта каля 1300 чалавек. Зараз у нас другі этап — гэта пашырэнне ініцыятыўнай групы. Мы зараз робім акцыі па ўсіх рэгіёнах, дзе запрашаем людзей далучацца. І не важна, колькі ты там будзеш збіраць подпісаў. Калі ты можаш працаваць у сваім доме — гэтага ўжо дастаткова. Мы хацелі б стварыць нейкі новы прыклад таго, што людзі могуць дапамагаць. Але я думаю, мы не будзем спяшацца. У нас ёсць вызначаны законам час, і я думаю, што дзесьці 23-га мы будзем падаваць спіс нашай ініцыятыўнай групы ў выбаркам.

Андрэй Дзмітрыеў быў міжнародным сакратаром Аб’яднанай грамадзянскай партыі і разам з Уладзімірам Някляевым стаяў ля вытокаў кампаніі «Гавары праўду!». У час затрыманняў і ператрусаў на офісе кампаніі 18 мая быў арыштаваны на трое сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру