У 2004-м ён разам з Партыяй Рэгіёнаў Украіны прайграў прэзідэнцкія выбары, а ў 2003-м з СПС не адолеў 5-працэнтавы бар’ер.

Андрэй Дзмітрыеў і Уладзімір Някляеў пасля вызвалення з-пад арышту ў маі 2010.

Кіраўніком перадвыбарнага штаба Уладзіміра Някляева прызначаны Андрэй Дзмітрыеў. Вядома, што ён з’яўляецца міжнародным сакратаром Аб’яднанай грамадзянскай партыі і разам з Уладзімірам Някляевым стаяў ля вытокаў кампаніі «Гавары праўду». У часе затрыманняў і ператрусаў на офісе кампаніі 18 мая быў арыштаваны на трое сутак.

Як адзначае ў сваім блогу журналістка Святлана Калінкіна, у свой час 2004 г. Андрэй Дзмітрыеў трэніраваў Партыю Рэгіёнаў Украіны, а годам раней — расійскую партыю Саюз правых сілаў. (Дмітрыеў з’яўляецца дырэктарам кансалтынгавай кампаніі.)

У абодвух выпадках яго кліентаў чакала няўдача: лідар партыі Віктар Януковіч прайграў прэзідэнцкія выбары, а СПС не пераадолела 5-працэнтны бар’ер на выбарах у Думу. «Трэцяй спробай ўнесці ў палітыку прынцыпы тайм-менеджменту і правільных камунікацый пры прамых продажах Дзмітрыеў проста абавязаны выправіць палітычную частку сваёй біяграфіі», — піша Калінкіна.

На сёння Андрэй Дзмітрыеў з’яўляецца дырэктарам кансалтынгавай кампаніі «Інфа-Сталкінг», бізнес-трэнерам па тайм-менеджмэнце (займаецца правільнай арганізацыяй часу).

Біяграфія дырэктара і трэнера выглядае наступным чынам.

Ад лютага 2005 г. па цяперашні час — дырэктар і трэнер ТАА «Інфа-сталкінг» (непасрэднае кіраванне кампаніяй, правядзенне трэнінгаў па кіраванні працоўным часам, кіраванню часам з Outlook, дэлегаванні, арганізацыі і правядзенні перамоваў, кансультаванне, карпаратыўныя праекты па ўкараненні CRM, аптымізацыі правядзення нарад , пастаноўцы задач);

Лістапад 2004 — трэнер і кансультант Партыі Рэгіёнаў Украіны», г. Кіеў.

Верасень 2004 — трэнер кампаніі «Цяньшы» (тэма трэнінгаў — «Камунікацыя ў прамых продажах»).

Ліпень — жнівень 2004 — трэнер у праекце IDEA і New Communication Club (серыя рэгіянальных семінараў на тэмы кіравання часам, арганізацыйнага будаўніцтва, камунікацыі і матывацыі);

2004 — люты 2005 — незалежны трэнер і кансультант у шэрагу праектаў па ўкараненню CRM-сістэмы і карпаратыўнага планавання;

Чэрвень — снежань 2003 — кіраўнік рэкламнай кампаніі па Маскоўскай вобласці для палітычнай партыі «Саюз Правых Сіл»;

Верасень 2002 — май 2003 — выкладчык рыторыкі ў ліцэі БДУ, г. Мінск;

З лістапада 2001 — па люты 2005 — трэнер IDEA (International Debates Educational Association).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру