Гарадзенскі блог - гарадскі навінавы рэсурс Гародні, які месціцца па адрасе http://blog.grodno.net - пачаў актыўнае вяшчанне ў сеціве.

Першага верасня гэтага года на блогу памянялася канцэпцыя - новы ўладальнік праекту абвясціў аб стварэнні аператыўнай навінавай стужкі Гародні з фатаграфіямі і каментарамі, вольнай публікацыяй і рэгістрацыяй.

Адзначым, што наведвальнасць праекту з таго часу вырасла ў 10 разоў і працягвае расці.

Для таго, каб падтрымаць цікавасць да публікацыі навін у карыстальнікаў блога (а іх зарэгістравалася ўжо больш 200), у кастрычніку на блоге пачаліся штотыднёвыя конкурсы. Па ўмовах апошняга конкурсу трэба проста пісаць свае навіны, якія датычацца Гародні, а той, хто апублікуе тры навіны першым, атрымае прыз - аўдыё або відэа дыск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?