Варшаўскі акружны суд прыняў рашэньне не арыштоўваць аднаго зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў Ахмеда Закаева, затрыманага ў чацьвер у Варшаве. Паведамляецца, што ён на волі. Суд разглядаў заяву пракуратуры Польшчы арыштаваць Закаева.

Кіраўнік ураду Рэспублікі Ічкерыі ў выгнаньні Ахмед Закаеў прыбыў у Польшчу для ўдзелу ва Ўсясьветным чачэнскім кангрэсе. Масква дамагаецца арышту і выдачы Закаева, цьвердзячы, што ён вінаваты ў тэрарызьме. Польскія ўлады раней паабяцалі затрымаць Закаева, але дадалі, што не зьбіраюцца выдаваць яго Расеі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру