Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб згуляў першы матч за свой новы клуб — «Бірмінгем Сіці».

«Бірмінгем» прайграў у суботу, 18 верасня, у чарговым туры англійскай прэм’ер-лігі, на выездзе «Вэст Бромвічу» з лікам 1:3, хоць і першым забіў гол (на 15-й хвіліне вызначыўся Джэром).

А.Глеб правёў на полі 83 хвіліны, пасля чаго быў заменены на Жана Басіжура. Праўда, лік да гэтай замены ўжо быў 3:1.

***

Нагадаем, што «Бірмінгему» А.Глеб быў аддадзены ў арэнду «Барселонай» пры канцы жніўня. Аднак у мінулым туры супраць «Ліверпуля» беларус не згуляў праз траўму, атрыманую ў матчы супраць зборнай Румыніі.

У наступным туры «Бірмінгем», які займае пасля 5-ці тураў 11-ты радок (1 перамога, 3 нічыі, 1 параза, розніца мячоў 7–8; 6 набраных балаў), згуляе на сваім полі з «Уіганам», што ідзе на 18-м месцы.

Матч пройдзе 25 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?