Кожны кандыдат на прэзідэнта Беларусі будзе мець на выступы па гадзіне эфірнага часу (два выхады ў эфір па 30 хвілінаў) на Першым Нацыянальным тэлеканале і столькі ж на радыё.

Пра гэта паведаміла ў эфіры «АНТ» старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Кандыдаты таксама могуць весці тэле- і радыёдэбаты. «Таму, калі яны не баяцца палемікі і гатовыя падзяліцца з аўдыторыяй, то атрымаюць яшчэ і гэты час», — адзначыла Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?