Эксперты пошукавай сістэмы Ask Jeeves за дзесяць гадоў прааналізавалі больш за мільярд пытанняў, і склалі з ТОП-10 самых складаных.

Што характэрна, не ўсе пытанні выявіліся сур’ёзнымі. Пра гэта сведчыць дзевяты пункт – мільёны людзей у свеце імкнуліся даведацца пра лёс Тоні Сапрана – героя аднаго з серыялаў. Вось што больш за ўсё хвалявала карыстальнікаў інтэрнэта апошнія дзесяць гадоў:

Сам ТОП-10 пытанняў дзесяцігоддзя выглядае так:

1.У чым сэнс жыцця?
2.Ці ёсць Бог?
3.Ці праўда, што бландзіны больш жыццярадасныя?
4.Які самы лепшы спосаб схуднець?
5.Ці існуюць іншапланецяне?
6.Хто самы вядомы чалавек у свеце?
7.Што такое каханне?
8.У чым сакрэт шчасця?
9.Ці праўда, што Тоні Сапрана памёр?
10. Як доўга я буду жыць?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?