Заўтра колькасьць насельніцтва Злучаных Штатаў дасягне лічбы 300 млн – вынікае з афіцыйных прагнозаў статыстыкаў.

Адно што невядома, хто стане 300-мільённым амэрыканцам: дзіця, народжанае заўтра ў краіне, альбо чарговы імігрант.

У Злучаных Штатах, дзе каля 11 адсоткаў насельніцтва складаюць людзі, народжаныя ў іншых краінах, у сярэднім што 11 сэкундаў зьяўляецца новы жыхар (беручы пад увагу таксама сьмяротнасьць і лік імігрантаў).

Як сьцьвярджае прадстаўнік фэдэральнага аддзелу ў справах насельніцтва Стывэн Бакнэр (Stephen Buckner), магічная лічба 300 мільёнаў жыхароў будзе перасягнутая дакладна ў аўторак 17 кастрычніка а гадзіне 7.46 мясцовага часу (14.46 нашага). Бакнэр, аднак, прызнаў, што надзвычай цяжка будзе вызначыць, хто ж менавіта будзе тым 300-мільённым амэрыканцам.

У 1915 г. лік жыхароў Злучаных Штатаў упершыню перакрочыў 100-мільённую мяжу. 200 млн жыхароў было ў ЗША ў 1967 г. Прыкладна ў 2043 г. у ЗША будуць жыць 400 млн – вынікае з прагнозаў амэрыканскіх дэмографаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?