«На гэты момант ужо прададзена 12.000 білетаў і абанементаў на гульню з „Ак Барсам“, якая пачнецца сёння ў 19.00.

Дакладна можна казаць, што мінімум 14.000 гледачоў убачаць гульню паміж лідарам рэгулярнага чэмпіянату КХЛ на гэты момант і двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына», — паведамляе прэс-служба «Дынама».

У сувязі з плануемым рэкордам наведвальнасці «Дынама» просіць балельшчыкаў прыходзіць загадзя, каб «своечасова трапіць на трыбуны і пазбегнуць чэргаў на ўваходзе».

Як паведамілі ў аддзеле статыстыкі і аналітыкі прэс-службы КХЛ, рэкорд наведвальнасці складае цяпер 12.090 чалавек на матчы СКА (Санкт-Пецярбург) — «Дынама» (Рыга) 24 студзеня 2010 года.

Рэкорд наведвальнасці для мінскага «Дынама» — 11.342 чалавекі на матчы супраць маскоўскага ЦСКА 5 лютага гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?