Пераклад артыкула палітолага Аляксандра Фядуты з расійскай мовы на беларускую з дапамогай папулярнага інтэрнэт-перакладчыка Google translate даў нечаканы вынік.

Так, пераклад сказу «Что же до Некляева, то на меня он производит впечатление сильного, целеустремленного человека, прогрессирующего на пути превращения деятеля культуры в общественного деятеля, а теперь и в политика» выглядае наступным чынам: «Што ж да Някляева, то на мяне ён вырабляе ўражанне моцнага, мэтанакіраванага чалавека, прагрэсуючага на шляху ператварэння дзеяча культуры ў грамадскага дзеяча, а зараз і ў Аляксандра Мілінкевіча».

Калі не зважаць не пэўныя агрэхі ў перакладзе, кшталту «вырабляе ўражанне», ды «прагрэсуючага», то атрымліваецца амаль паводле Маякоўскага: «Мы говорим «партия», подразумеваем — Ленин».

***

Google translate — высокаякасны сервіс электроннага перакладу ад сайта Google.com. Перакладае з і на 58 найважнейшых моваў свету, у тым ліку і беларускую. Яго беларускі перакладчык створаны намаганнямі і талентам беларуса Ігара Маханька і іншых інтэрнэтчыкаў-энтузіястаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?