Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка на брыфінгу 21 верасня.

Паводле яе слоў, імунізацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і гарадскога бюджэтаў будзе праводзіцца кітайскай вакцынай «Флюваксін». Як заявіла Фісенка, гэта вакцына «апошняга пакалення», якая па эфектыўнасці, бяспецы і імунагеннасці не ўступае іншым аналагічным вакцынам і ў той жа час недарагая. У свеце ўжо выкарыстана больш за 19 млн. доз «Флюваксіна».

Як паведаміла спецыяліст, вакцына ўжо паступіла ў Беларусь. Заканчваюцца яе клінічныя выпрабаванні, якія праходзяць на базе Рэспубліканскага навукова-даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Бясплатную прышчэпку павінны атрымаць каля 210 тыс. мінчан:

хворыя з хранічнай паталогіяй органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэмы; грамадзяне з групы павышанай рызыкі заразіцца грыпам, перш за ўсё медыкі, і г.д. Акрамя таго, бясплатная імунізацыя будзе прапанавана дзецям, паколькі менавіта сярод іх фарміруецца магутная крыніца інфекцый.

Спецыяліст адзначыла, што сёлета ў сталіцы дастаткова рана — з першага тыдня верасня — пачалася сезонная кампанія па імунізацыі за кошт сродкаў грамадзян і арганізацый. У Мінску прышчэпку атрымалі 3,5 тыс. чалавек. Каля 1.300 кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў выказалі гатоўнасць выдзеліць фінансавыя сродкі для правядзення такой імунізацыі. Мяркуецца, што за кошт сродкаў арганізацый і асабістых сродкаў будзе прышчэплена каля 140 тыс. мінчан.

Як паведаміла Фісенка, на платнай аснове ў Мінску даступныя прышчэпкі рознымі вакцынамі:

«Грыпола Плюс» (Расія), «Ваксігрып» (Францыя), «Флюваксін» (Кітай) і інш. Кошт вакцынацыі вагаецца ад 23 да 60 тыс. рублёў у залежнасці ад віду лячэбнай установы, вакцыны, кваліфікацыі ўрачоў, якія аказваюць абавязковыя перад прышчэпкай кансультацыі.

За кош фінансавання з усіх крыніц сёлета плануецца прышчапіць каля 20% насельніцтва Мінска — 370 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?