А 18.55 каля станцыі метро «Няміга» невядомыя схапілі сустаршыняў БХД Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага. Нападнікі былі ў капюшонах. Схопленых звезлі ў мікрааўтобусе без апазнавальных знакаў. Павазіўшы некалькі гадзін па горадзе, іх высадзілі на вуліцы Багдановіча.

Таксама падчас акцыі ля касцёла Святога Язэпа былі затрыманыя Франак Вячорка, Мікола Дземідзенка, Зміцер Каспяровіч, Уладзімір Яроменак і Кастусь Шыталь.

Пачынаючы з 16 верасня, акцыі за вяртанне касцёла Святога Язэпа, ініцыяваныя БХД, адбываюцца штодзённа. І кожны дзень пасля тых, хто, а 18-й гадзіне моліцца за касцёл, а 19-й там збіраюцца неабыякавыя беларусы, у тым ліку з партрэтамі зніклых і палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?