У Брэсцкай вобласці вялікая частка актывістаў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» мае намер падтрымаць перадвыбарную кампанію Уладзіміра Някляева,

паведаміў старшыня абласной партыйнай арганізацыі Леанід Майструк.

«Таксама нашы актывісты плануюць працаваць у ініцыятыўнай групе Яраслава Раманчука, — сказаў Майструк. — Усе гэтыя людзі самі зрабілі выбар і будуць удзельнічаць у дадзеным выпадку не як прадстаўнікі партыйнай структуры».

Паводле слоў Майструка, брэсцкая абласная арганізацыя возьме ўдзел у кампаніі «Справядлівыя выбары», якую ініцыявала партыя.

«Цяпер у рамках гэтай кампаніі мы праводзім кансультацыі па вызначэнні колькасці нашых прадстаўнікоў, якія будуць вылучаныя ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта. Асаблівую ўвагу надаём участковым выбаркамам, каб не дапусціць фальсіфікацыі падліку галасоў. Сёння можна гаварыць аб тым, што адзін наш актывіст будзе вылучаны ў абласную выбарчую камісію», — сказаў Майструк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?