Індыйскія генетыкі змаглі павысіць колькасць бялкоў у бульбе адразу на 60 працэнтаў. Такім чынам пры дапамозе трансгеннай бульбы навкоўцы плануюць выратаваць людзей, што пакутуюць ад недахопу бялка. Паколькі бульба з’яўляецца асноўнай стравай у шматлікіх краінах, што развіваюцца.

Тое ж самае датычыцца і вегетарыянцаў, якім бялкоў таксама не стае. Новая бульба нічым не адрозніваецца па смаку, масе і іншых прыкметах ад звычайнай.

Праверылі «мясную» бульбу на пацуках, якія елі яе цягам трох месяцаў. Як паказаў эксперымент, аналіз крыві і праца розных сістэм арганізму засталіся нязменнымі. Зараз навукоўцы плануюць «узбагаціць» і іншую гародніну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?