Цана на прыродны газ для Беларусі ў 2011 годзе можа павялічыцца на 10 працэнтаў у параўнанні з 2010 годам.
Пра гэта 22 верасня заявіў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Чаго тут прагназаваць, калі падпісаны кантракт паміж „Газпрамам“ і „Белтрансгазам“ яшчэ ў 2007 годзе на пастаўку газу ў Беларусь да 2011 года ўключна. І там абсалютна вызначаны парадак падыходу да цаны на 2011 год. Кошт у параўнанні з 2010 годам можа змяніцца на 10% у бок павелічэння, — сказаў Аляксандр Сурыкаў. — Я са здзіўленнем гляджу на лічбу $250 або там невядома колькі долараў».

Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, цяперашняя цана ў трэцім квартале складае $194 за 1 тыс. куб.м.

«І калі зыходзіць з яе, то прыбаўце 10% — вось усё, што можа быць», — адзначыў расійскі пасол.

«Такі кантракт існуе. І я так разумею, што бакі пасля нейкіх спрэчак па гэтаму пытанню ўсё ж прыйшлі да таго, што кантракт павінен няўхільна выконвацца», — дадаў Аляксандр Сурыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?