Пра гэта паведаміў у сераду журналістам начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун.

Ён растлумачыў, што ацяпленне ў жылым фондзе ўключаюць тады,

калі на працягу пяці сутак тэмпература паветра не падымаецца вышэй за 8 градусаў.

«Гэта норма сябе апраўдвае. З 1 кастрычніка ў нас уводзіцца абавязковае адсочванне тэмпературы для таго, каб можна было ацаніць сітуацыю для пачатку ацяпляльнага перыяду», — дадаў ён.

Пры гэтым Анатоль Шагун адзначыў, што ў практыцы Мінжылкамгаса бывалі выпадкі, калі рашэнне аб уключэнні ацяплення ў жылым фондзе прымалася зыходзячы з існуючых умоў надвор’я і метэаралагічных прагнозаў на бліжэйшы час. «Калі тэмпература паветра рэзка панізіцца да мінусавых значэнняў, ніхто не будзе чакаць пяці дзён. Мясцовыя органы ўлады самастойна прымаюць рашэнне, і Мінжылкамгас пры ўзгадненні заўсёды кіруецца разважлівасцю», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?