Пра гэта сёння на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ заявіў міністр абароны Юрый Жадобін.

«Расійскі ваенна-прамысловы комплекс не можа зрабіць без Беларусі канчатковы прадукт», — сказаў міністр. Ён растлумачыў, што гэта датычыцца, напрыклад, танкаў. Менавіта на беларускіх прадпрыемствах ствараюцца сістэмы кіравання агнём для такой тэхнікі, уключаючы цеплавізары. Акрамя таго, прыцэлы для ўсіх узбраенняў, якія вырабляюцца ў Расіі, таксама пастаўляюцца з Беларусі. Гэта азначае, што Беларусь забяспечвае камплектуючымі не толькі тую тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні расійскай арміі, але і ўсю пастаўляемую тэхніку з РФ.

Юрый Жадобін нагадаў, што менавіта на адным з прадпрыемстваў Барысава была асвоена мадэрнізацыя комплексу С-300. Мадэрнізаваныя комплексы ўжо даказалі сваю эфектыўнасць у ходзе нядаўніх вучэнняў на палігоне Ашулук (Расія). Таксама расійскімі калегамі высока ацэнены беларускія аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі.

У Беларусі актыўна вядзецца распрацоўка і выпрабаванне ўжо гатовых узораў беспілотных авіякомплексаў. Больш таго, у складзе Узброеных Сіл ужо створана спецпадраздзяленне, якое будзе выкарыстоўваць гэту тэхніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?