Амерыканскі вайсковец, які пакутуе на ВІЧ, можа атрымаць больш за 50 гадоў турмы за сэкс без прэзерватыва. Сяржант тэхнічнага забеспячэння Дэвід Гутыерас з Базы ВПС у Канзасе, парушыў вайсковыя законы, уступіўшы ў палавую сувязь з 11 людзьмі, якім не паведаміў пра сваё захворванне.

Таксама вайсковец абвінавачваецца за сэкс у прысутнасці старонніх людзей, падмане жонкі, і непадпарадкаванні загаду – камандзір эскадрона яшчэ год таму загадаў Гутыерасу паведамляць партнёркам пра захворванне і карыстацца прэзерватывамі. Калі ў каго-небудзь з каханак Гутыераса знойдуць ВІЧ, то тэрмін зняволення значна павялічыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?