50-гадовы жыхар Полацкага раёна здолеў падмануць вядомую страхавую кампанію, якая дзейнічае ў Беларусі, дзе застрахаваў свой аўтамабіль.
Як паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Віцебскай вобласці Валерый Сцяпанаў, ураджэнец Азербайджана, які мае беларускае грамадзянства, два разы трапіў у аварыю, апошнюю з якіх учыніў спецыяльна.
Спачатку ў Полацку ягоная «Хонда» ўрэзалася ў «Пежо», які быў прыпаркаваны. Віноўнік здарэння з’ехаў з месца аварыі, не выклікаў супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. Потым знайшоў уладальніка машыны, у якую ўрэзаўся, і аплаціў траты, панесеныя за рамонт. Толькі б у міліцыю не заяўляў…
Літаральна праз некалькі тыдняў хітры кіроўца на дарозе Лепель — Полацк — мяжа Расійскай Федэрацыі імітаваў
За свае дзеянні аўтамабіліст прыгаворам суда быў пазбаўлены волі тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай адбывання пакарання на два гады без канфіскацыі маёмасці. Пры вынясенні прысуду было ўлічана тое, што яшчэ падчас следства падсудны кампенсаваў страхавой кампаніі фактычна скрадзеныя ў яе грошы.