Аналітыкі з брытанскай кампаніі М86 Security знайшлі ў зоне .ru больш за траціну усіх спамерскіх даменаў свету.

У справаздачы М86 гаворка ідзе пра дамены, якія выкарыстоўваюцца для рэкламных сайтаў, інфармацыя ў якіх рассылаецца ў спаме. Такім чынам, маюцца на ўвазе менавіта тыя сайты, на якія такім чынам прыцягваюцца карыстальнікі.

Толькі за жнівень 2010 года ў зоне .ru такіх даменаў са смеццем было зарэгістравана шэсць тысяч. І, па прагнозах спецыялістаў, колькасць такіх сайтаў будзе павялічвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?