«Пошта Грузіі» зьвярнулася па дапамогу да ўкраінскіх калегаў. Рэч у тым, што з-за блякады Расеяй паштовыя зносіны Грузіі з рэштай сьвету апынуліся пад пагрозай.

Яно й ня дзіва: амаль 80% грузінскіх паштовых паведамленьняў ішлі праз Расею. Такім чынам безьліч міжнародных паштовак, пасылак і бандэроляў захраснулі ў грузінскіх паштовых аддзяленьнях безь ніякай пэрспэктывы на адпраўку адрасату.

Украінскія паштавікі пагадзіліся дапамагчы калегам. Як сказаў генэральны дырэктар кампаніі «Пошта Грузіі» Эзык Іцкірвэлі, украінскі бок апэратыўна, за адзін дзень разгрузіў грузавыя паштовыя аддзяленьні і адправіў пошту адрасатам.

«Цяпер тая пошта, якую раней з Грузіі прымала Расея, будзе перапраўляцца праз Украіну», – сказала карэспандэнту «Експреса» Вялянціна Белавус, начальніца аддзелу міжнароднай пошты «Ўкрпошты». – Мы будзем яе прымаць і перакіроўваць далей – у Балтыю, адкуль лісты будуць ісьці ў краіны Эўропы і Амэрыкі».

Дык ці ўправяцца ўкраінскія паштавікі з дадатковым аб’ёмам працы? «Мы цалкам здольныя апрацаваць тое, што дасылаюць ва Ўкраіну грузінскія калегі, – запэўніла спадарыня Белавус. – Мы можам даць рады і нашмат большым аб’ёмам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?