Патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта, кіраўнік грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў падаў ў ЦВК дадатковы спіс сябраў ініцыятыўнай групы.
24 верасня, калі Някляеў падаваў дакументы ў ЦВК, яго ініцыятыўная група палічвала 2 575 сябраў.
У панядзелак, 27 верасня, - у ініцыятыўнай групе было ўжо 3 275 чалавек.
27 верасня ЦВК павінна вынесці свой вердыкт адносна рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнта.