Еўракамісія прапануе ўсім еўрапейскім вытворцам тытунёвай прадукцыі праілюстраваць цыгарэтныя пачкі фотаздымкамі ўнутраных органаў, пашкоджаных нікацінам.

Чатыры краіны Еўропы ўжо друкуюць шок-фотаздымкі на сігарэтах — Бельгія, Румынія, Вялікабрытанія і Латвія.

Джон Далі, еўракамісар па пытаннях аховы здароўя зазначыў, што нягледзячы на вельмі высокія кошты і патэнцыйную небяспеку, 30% еўрапейцаў працягваюць паліць. З-за гэтага дзяржрасходы на сістэму аховы здароўя растуць.

Шок-фота, як метад уздзеяння, куды больш эфектыўны за надпісы, што з’яўляюцца на пачках: як даказалі псіхолагі, ігнараваць гэтыя здымкі чалавеку нашмат складаней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?