Павел Калавур, які займае пасаду першага намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі, узначаліць ААТ «Белзнешэканамбанк».

Сёння на пасяджэнні спецыяльнай кваліфікацыйнай камісіі Нацбанка Павел Калавур быў прызнаны адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі. Гэтыя ўмовы прад’яўляюцца да пасады старшыні праўлення банка для прызначэння на гэтую пасаду ў ААТ «Белзнешэканамбанк».

Плануецца, што на новую пасаду Павел Калавур ўступіць з 1 кастрычніка 2010 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?