Няўдала стартавала жаночая зборная Беларусі па баскетболе на другім этапе чэмпіянату свету, што праходзіць у Чэхіі.

27 верасня каманда Анатоля Буяльскага прайграла зборнай Францыі з лікам 48:58 (8:14, 12:11, 17:11, 11:22). Беларускі не змаглі ўтрымаць пяціачковую перавагу (37:32), здабытую к канцу трэцяй чвэрці. Наступны гульнявы адрэзак саперніцы выйгралі 14:0 і давялі матч да перамогі.

У складзе беларускай зборнай вызначыліся Алена Леўчанка (17 ачкоў), Анастасія Верамеенка (10), Таццяна Троіна (9), Юлія Дурэйка (5), Наталля Марчанка, Аляксандра Тарасава (па 3) і Наталля Ануфрыенка (1).

У другім матчы групы Е зборная Аўстраліі разграміла баскетбалістак Грэцыі — 93:54.

Позна вечарам пройдзе сустрэча ЗША — Канада.

Становішча каманд: Аўстралія — 8 ачкоў (4 гульні; розніца мячоў 339–228), Францыя — 7 (4; 270–229), ЗША — 6 (3; 288–185), Беларусь — 6 (4; 236–247), Грэцыя — 5 (4; 265–329), Канада — 4 (3; 161–194). Згодна з рэгламентам улічаны ўсе вынікі матчаў каманд на першым этапе (у тым ліку са зборнымі, якія фінішавалі апошнімі ў сваіх групах і трапілі ў турнір за 13-16-я месцы).

28 верасня Беларусь згуляе з ЗША, 29-га — з Грэцыяй. У чвэрцьфінал выходзяць чатыры лепшыя каманды.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?