Супернікам беларускай зборнай (галоўны трэнер - Анатоль Буяльскі) на жаночым чэмпіянаце свету па баскетболе, што праходзіць у Чэхіі, стане зборная Расіі.

Расіянскі сёння ўвечары перамаглі Іспанію з лікам 76:67 і занялі ў сваёй групе 1-е месца.

Нагадаем, што беларускі сёння выйгралі ў зборнай Грэцыі 74:70, занялі ў сваёй групе 4-е месца і выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

Чвэрцьфінальныя паядынкі, як і ўсе матчы накаўт-раўнду, пройдуць у Карлавых-Варах.

Папярэдне, матч Беларусь – Расія пройдзе ў пятніцу,1 кастрычніка. Пачатак у 21:45.

Іншыя пары 1/4 фіналу: ЗША – Карэя, Аўстралія – Чэхія, Францыя – Іспанія

Каманды, што прайграюць у чвэрцьфіналах, не паедуць адразу дахаты, а пазмагаюцца ў суцяшальным турніры за 5–8 месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?