У Нацыянальным ліцэі, які працуе ў падпольных умовах, абвешчаныя нечаканыя вакацыі. Кіраўнік Ліцэю Ўладзімір Колас тлумачыць гэта вонкавымі прычынамі.

Колас абяцае, што сітуацыя неўзабаве выправіцца: «Як вядома, наш Ліцэй працуе ў даволі своеасаблівым рэжыме. І таму, на вялікі жаль, не ўсё мы можам распавядаць так адкрыта, як хацелася б. І эпітэт «партызанскі» нададзены нашаму Ліцэю таксама нездарма. Гэтыя прыпыненні (дарэчы, не на ўсіх курсах) звязаныя з акалічнасцямі, з пэўнымі праблемамі, якія паўсталі ў арганізацыі навучальнага працэсу. І гэтыя праблемы — вонкавыя! Заняткі ўжо аднаўляюцца на другім курсе. Далей першы курс пойдзе, а там падцягнуцца і астатнія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?